так здарылася што я заблукаў
у бясконцых калідорах ўнутранага Індакітая ўсё вельмі проста сказаў мне доктар ён доўга ехаў-ехаў скрозь снежную раўніну ўсё вельмі проста гэта дэзарыентацыя ў закрытым прасторы за ўсе памылкі і пралікі трэба плаціць ідзі наперад цяпер і нічога не бойся. я прыкупіў батл Chivas Regal і пачку Lucky Strike без ніпеля для адвагі і пайшоў. вакол пралілося шмат вады і свяціўся планктон і плавалі рэптыліі а потым я ўбачыў яе яна была вельмі прыгожая ў яе на носе былі вяснушкі яна паглядзела на мяне зялёнымі вачыма і напісала галінкай на пяску: я цябе зьем. | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
КОММЕНТАРИИ
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Оригинал текста - http://teplovoz.com/creo/19775.html |